У Паставах з’явіцца помнік народным музыкам

Улетку наступнага года Паставы адзначаць сваё 600-годдзе. Мясцовыя ўлады вырашылі, што святкаванне будзе праходзіць на працягу чатырох дзён. У гэты ж час у горадзе ў чарговы раз адбудзецца міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які ўжо даўно стаў візітнай карткай Пастаў. Паводле рашэння аргкамітэта па падрыхтоўцы свята, да юбілею ў горадзе павінны ўсталяваць помнікі народным музыкам і знакамітаму мастаку Альфрэду Ромеру.Чакаецца, што ў Паставах таксама з’явяцца басейн і сучасны кінаканцэртны зал у адрэстаўрыраваным кінатэатры. Да 600-годдзя горада запланавана выданне школьнага падручніка “Паставызнаўства” і каляровага фотаальбома. А яшчэ ў горада будзе свой гімн, які ўпершыню прагучыць на ўрачыстасцях, паведамляе сайт westki.info.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць