Два мяхі бульбы ў падарунак

У гэтыя дні 350 адзінокіх састарэлых грамадзян, інвалідаў першай групы Полацкага раёна, якія не ў стане апрацоўваць прысядзібныя ўчасткі, атрымоўваюць падарунак ад працаўнікоў СВК «Кушлікі». Як і летась, кушлікоўцы бясплатна выдзелілі кожнаму з іх па 120 кг бульбы.

Супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама два дні выязджалі ў СВК «Кушлікі» і набіралі бульбу ў сеткі. 3 дапамогай кіраўнікоў гаспадарак і сельскіх Саветаў у гэтыя дні клубні дастаўляюцца да кожнага з састарэлых грамадзян. 3 42 тон бульбы транспартам аддзялення тэрміновай дапамогі на даму Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў сельскія Саветы было дастаўлена 18 тон.

Чытайце яшчэ