Палачане спрабуюць аграэкатурызм

Зараз у Полацкім раёне 5 сельскіх сядзіб аказваюць платныя паслугі ў сферы аграэкатурызму. 3 іх адна – трэцяга класу, дзве – другога, астатнія – першага.

Сельскія сядзібы па ўзроўні камфортнасці і якасці аказваемых паслуг дзеляцца на чатыры класы: I клас — сціплая сядзіба з малой колькасцю аказваемых паслуг, II клас — сядзіба з пэўным наборам зручнасцяў і паслуг, III — камфортная сядзіба з вялікай колькасцю аказваемых паслуг, IV чацвёрты – сядзіба высокай ступені камфортнасці і эстэтыкі з вялікай колькасцю аказваемых паслуг.

Цікаўнасць да аграэкатурыстычнага бізнесу на Полаччыне пашыраецца. Ужо 50 чалавек вызначыліся і плануюць працаваць у гэтым накірунку. Але, безумоўна, аднаго жадання мала. Патрэбна ствараць інфраструктуру. А гэта справа не аднаго года. А пакуль самі гаспадары стараюцца знайсці для сваіх сядзіб адметнасць і непаўторнасць. Так нараджаюцца назвы «Беларускі пачастунак», «У Мікалаеўны», «Андрэева хата», «Рыбалка ў Сашы», «Вясёлае падвор'е», «Міхайлаўская завадзь»...

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ