У Віцебску пройдзе “Пакроўскі кірмаш”

У суботу, 18 кастрычніка, у Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” а 10-й пачнецца “Пакроўскі кірмаш”.У праграме выстава-продаж вырабаў народных майстроў, продаж сельскагаспадарчай прадукцыі, канцэрт мастацкай самадзейнасці.

Арганізатарамі кірмаша з’яўляюцца аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама і Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне”. Дарэчы, яны ўжо не ўпершыню ладзяць для гараджан цікавыя мерапрыемствы, звязаныя з рознымі народнымі і рэлігійнымі святамі. Так, традыцыйна ў “Задзвінні” адзначаюць “Мядовы спас”, “Масленіцу” і інш.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць