“Вобразы Сярэднявечча” у краязнаўчым музеі

Невялічкую фотавыставу «Вобразы Сярэднявечча» у віцебскім абласным краязнаўчым музеі прапануе клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа» (Віцебск).Тут экспанаваны фотакалажы на гістарычныя тэмы, якія прадстаўляюць рэканструктарскі рух Беларусі, фотаназіранні з мерапрыемстваў клуба. На фотакарцінах у касцюміраваных вобразах прадстаюць перад намі нашы продкі.

Клуб, які існуе з мая 2007 года, займаецца рэканструкцыяй гісторыі і культуры Вялікага княства Літоўскага XIV-XV стагоддзяў, выяўляе асаблівасці ваеннай, свецкай, музычнай і танцавальнай культуры Беларусі, рэканструіруе зброю, даспехі, адзенне і бытавыя рэчы часоў княства Літоўскага. За невялікі час свайго існавання клуб ужо ўдзельнічаў у рознастайных фэстах, выступаў з ваеннымі і танцавальнымі нумарамі, праводзіў свае мерапрыемствы, такія як “Шляхецкі баль”, “Ліцвінская дуда”. За ўдзел у Мсціслаўскім фэсце (у жніўні 2008) клуб узнагароджаны дыпломам і лістом з падзякай.

Удзельнікі клуба жадаюць ажыццявіць гісторыю – той яе бок, пра які мы ведаем вельмі мала: гэта жыццё жыхароў шматлікіх замкаў, палацаў, храмаў, паркаў, сядзіб, якія былі знішчаны. Угледзеўшыся у маладыя твары на фотаздымках, глядач можа ясна прадставіць у сваім уяўленні вобразы Сярэднявечча.

Аўтары камп’ютарнай графікі Вераніка Кудраўцава і Сяргей Бамбіза (BWG - студыя).


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць