Расія ўводзіць эмбарга на беларускія малочныя прадукты

Сельскагаспадарчая прадукцыя 20 беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх ёсць і рэзідэнты Віцебскай вобласці, будзе забароненая да ўвозу ў Расійскую Федэрацыю з 1 лістапада 2008 года, пра гэта паведамляе “Россельхознадзор”.

Расіяне не змогуць пакаштаваць прадукцыі ААТ “Маладзечанскі гармалзавод”, ААТ “Смалевіцкі малочны завод”, ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”, ААТ “Сенненскі завод САМ”, КУП “Веткаўскі малочны завод”, СТАА “Белсыр”, ЗТАА “Мілкімпарт-Айс”, ААТ “Горацкі масларобча-сыраробчы завод”, ААТ “Слаўгародскі масларобча-сыраробчы завод”, ААТ “Мсціслаўскі масларобча-сыраробчы завод”, ААТ “Чавускі масларобча-сыраробчы завод”, ААТ “Шклоўскі масларобчы завод”, ААТ “Пружанскі малочны камбінат”, СААТ “Ляхавічаўскі малочны завод”, ААТ “Шчучынскі масласырзавод”, ААТ “Вілейскі гармалзавод”, ААТ “Нарачанскі масласырзавод”, ААТ “Асіповічаўскі малочны камбінат”, ААТ “Лідскі малочнакансервавы камбінат”і ААТ “Кобрынская птушкафабрыка”.

Гэта тлумачыцца тым, што беларускі бок не правёў аўдыт 35 прадпрыемстваў, на якіх у жніўні яны знайшлі недахопы. Акрамя таго, як паведамляе “MeatRussia” спецыялісты “Россельхознадзора” знайшлі сістэмныя недахопы ў беларускай сістэме кантроля харчовай прадукцыі.

Да таго ж тры беларускія прадпрыемствы (ААТ “Дзятлаўскі сыраробчы завод”, ААТ “Ашмяны “Сыраробчы завод” і РУП “Саўгас-камбінат “Зара”) не адпавядаюць расійскім ветэрынарна-санітарным нормам.

У той жа час, Дзяржаўная ветэрынарная служба Беларусі прапаноўвала выключыць са спісу дазволенай да імпарту ў РФ прадукцыю толькі шасці прадпрыемстваў: ПУП “Гомельская фабрыка марожанага”, СВК “Навасёлкі-Лучай”, Талочынскі філіал ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”, СТАА “Кухня майстра”, ІПВУП “Продэксім” і полацкі вытворчы участак РУСВП “Глубоцкі ККЗ”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць