У Міёрах ствараецца музей гісторыі кнігі і друку

У Міёрскай сярэдняй школе №3 ствараецца музей гісторыі кнігі і друку. У склад экспазіцыі ўваходзіць мноства цікавых рэчаў. Сярод іх ёсць і унікальныя, як 16-ы том з поўнага збору твораў вядомага філосафа Жан-Жака Русо. Кніга на французскай мове, выдадзеная ў 1795 годзе ў Швейцарыі, адзначана, магчыма, аўтографам кампазітара Роберта Шумана. Кніга трапіла ў рукі настаўніка гэтай школы, вядомага краязнаўцы Вітольда Ермалёнка, якому і належыць ініцыятыва стварэння школьнага музея. Выкладчык знайшоў рарытэт у вёсцы Каменполле, дзе раней напрацягу 400 гадоў знаходзілася радаваое гняздо шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх.

У экспазіцыі музея таксама знаходзіцца прасліца з рунічнымі надпісамі, знойдзенае на полі каля вёскі Пруднікі Міёрскага раёна, рукапісныя кнігі на розных мовах, старадрукаваныя выданні, падручнікі, маркі, паштоўкі, газеты, прывезеныя з розных краін.

Чакаецца, што адкрыццё школьнага музея адбудзецца напрыканцы гэтага года, піша БелТа.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. taronta  
      13/Лістапад/2008 у 2:08

      У беларускай мове (любым яе варыянце) няма горада Міёр. Есьць МЁРЫ.

      А Ермалёнак файны дзядзька, доўгіх яму год!

    Каментаваць