Санітары полацкага морга бралі грошы за мыццё трупаў

Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію асуджаныя супрацоўнікі морга за хабар. Два санiтары Полацкага мiжраённага патолагаанатамiчнага аддзялення бралi грошы са сваякоў нябожчыкаў за мыццё трупаў. А павiнны былi гэта рабiць бясплатна, бо такая праца ўваходзiла ў iх службовыя абавязкi.

Атрымаўшы згоду сваякоў на перадачу грошай, прадпрымальныя санiтары складалi заявы i дамовы на аказанне рытуальных паслуг i атрымлiвалi ад сваякоў нябожчыка наяўныя грошы, сума якiх у некалькi разоў перавышала максiмальна магчымы кошт рытуальных паслуг.

Частку грошай, атрыманых ад сваякоў нябожчыка, аплачвалi ад iмя заказчыкаў на рахунак абласнога патолагаанатамiчнага бюро, а астатнiя дзялiлi. Усяго абвiнавачаным iнкрымiнавалася ўчыненне 17 такiх эпiзодаў.

Пракурорскiя супрацоўнiкi падлiчылi, што гэтыя дзялкi ў моргу незаконна зарабiлi на мыццi трупаў каля 1 мiльёна 780 тысяч рублёў. За адну паслугу бралi ў сярэднiм па 100 тысяч рублёў. На судзе яны поўнасцю прызналi сваю вiну.

«Звязда», «Еўрапейскае радыё для Беларусі”

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ