У Віцебску з’явіўся “Еўрапейскі клуб”

У Віцебску мясцовыя прыхільнікі руху “За свабоду” стварылі Эўрапейскі клюб. Шточацьвер у ім будуць ладзіць сустрэчы зь вядомымі ў Беларусі асобамі, абмяркоўваць актуальныя грамадзкія праблемы.Выступаючы на адкрыцьці Эўрапейскага клюбу, каардынатар руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў расказаў пра найбліжэйшыя пляны мясцовых актывістаў: “Мы будзем запрашаць на нашы паседжаньні пісьменьнікаў, палітолягаў, сацыёлягаў, палітыкаў, каб ведаць меркаваньні розных людзей, якія займаюцца палітыкай і грамадзкай дзейнасьцю, і каб прыхільнікі пераменаў, прыхільнікі інтэграцыі Беларусі ў Эўропу маглі зьбірацца разам, абмяркоўваць праблемы, якія ёсьць у грамадзтве. І мы спадзяемся, што з адкрыцьцём гэтага клюбу, з пачаткам яго рэгулярнай дзейнасьці шэрагі актыўных прыхільнікаў дэмакратычных рэформаў і эўрапейскай інтэграцыі будуць пашырацца”.

На першым паседжаньні клюбу запрошаных гасьцей яшчэ не было, але прысутнічалі каля двух дзясяткаў чалавек, якія выказвалі свае прапановы наконт тэматыкі наступных сустрэчаў. На адно з будучых паседжаньняў ужо запрасілі колішняга рэжысэра віцебскага Беларускага акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа Валер’я Мазынскага, які цяпер працуе ў Менску.

Самым бліжэйшым часам у Эўрапейскім клюбе будзе арганізаваны прагляд перадач “Белсату” для ўсіх ахвотных віцяблянаў. А ў далейшых плянах — арганізацыя супольна з ТБМ курсаў беларускай мовы і культуры.

“Радыё Свабода”

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

3 каментарыя

  1. Назiральнiк  
    15/Лістапад/2008 у 19:11

    А дзе будзе збiрацца клюб?

  2. Влад  
    20/Лістапад/2008 у 17:08 1

    Компетентно заявляю, что этот «клюб» - очередной коммерческий проект неутомимого Христофора Желяпова, целью которого в первую очередь является личное обогащение. Ведь настало время уже поменять автомобиль, да и дочку в Пражском университете надо как-то учить. Затея финансируется из Варшавы Восточно-европейским демократическим центром в лице хорошо известного в определенных кругах Павла Казанецкого. Бюджет проекта внушительный – есть, что отломить от пирога.
    Все эти «палiтолягi», «сацыёлягi», «ТБМ – овцы» и др. братия будут за тарелку супа распинаться перед малочисленными посетителями «клюба», а Христофор Савельевич с Тамарой Николаевной, как председатели колхозов будут, строчить донору липовые отчеты с грандиозными приписками об удоях и намолотах, в смысле о неуклонно растущей популярности «клюба» у жителей Витебска. И получать солидную зарплату. Все как обычно. Опять на чужом горбу в рай въехать хотят.
    Добро пожаловать в наш клуб, классно оттопыримся!

  3. taronta  
    20/Лістапад/2008 у 21:34 2

    А што за клюб у спадара Влада? Ці можа камітэт?

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: