Полаччына святкуе 1020-годдзя Хрышчэння Русі

10 лістапада ў Свята-Богаяўленскім кафедральным саборы Полацка распачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя святкаванню 1020-годдзя Хрышчэння Русі. У Боскай літургіі прынялі ўдзел святары Полацкай епархіі, іх сем'і, праваслаўныя вернікі. Правёў набажэнства архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

У святочнай прамове ўладыка Феадосій расказаў пра ўрачыстасці, якія адбыліся з нагоды юбілею ў Расіі і ва Украіне, у сталіцы Беларусі – горадзе Мінску. Цяпер свята прыйшло на Полацкую зямлю. Ён гаварыў пра вялікую ролю Праваслаўнай Царквы ў сучасным грамадстве, пра духоўныя каштоўнасці, якія яна нясе людзям, у першую чаргу, – гэта любоў і міласэрнасць да бліжняга.

Урачыстасці з нагоды святкавання юбілейнай даты Хрышчэння Русі прайшлі ўжо ў шэрагу прыходаў Полацкай епархіі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ