Шалёная ласка пакусала жыхара Лёзненскага раёна

Ласка, хворая на шаленства, пакусала жыхара вёскі Колышкі Лёзненскага раёна. На тэрыторыі гэтага раёна ўведзены каранцін па шаленству. Пацярпеламу 24-гадоваму мужчыне аказалі медыцынскую дапамогу ў хірургічным аддзяленні раённай бальніцы, ён праходзіць курс антырабічнай вакцынацыі, паведамляе прэс-служба упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па Віцебскай вобласці.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць