Віцебскі Дом кіно прымеркаваў да Дзён індыйскага кіно віктарыну пра Індыю

Дні індыйскага кіно пройдуць 26-27 лістапада ў Віцебску. У Доме кіно гледачы змогуць убачыць дзве мастацкія стужкі – “Дхадкан” і “Трэцяя старонка”. У фае будзе працаваць фотавыстава пра культуру і побыт Індыі. Наведвальнікам таксама прапануюць прагляд дакументальнага фільма аб гэтай краіне.Чакаецца, што Дні культуры Індыі 26 лістапада а 16-й адчыняць прадстаўнікі індыйскага пасольства ў Беларусі. У гэты ж дзень будуць названыя пераможцы віктарыны пра Індыю. Адказы на віктарыну лепей прыносіць у Дом кіно ў раздрукаваным выглядзе да 24 лістапада. Тэлефоны для даведак: 37-48-11, 36-66-14.

Пытанні віктарыны:

1.З якімі краінамі мяжуе Індыя?

2.Якая кветка лічыцца нацыянальнай кветкай Індыі?

3. Назавіце знакамітага індыйскага драматурга, мастака, раманіста, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1913 года.

4.У якім годзе выйшаў першы індыйскі ігравы фільм?

5.Колькі ў Індыі нацыянальных моў?

6.У якім індыйскім горадзе можна ўбачыць знакаміты Тадж-Махал?

7. Што сімвалізуе свята Дзівалі – адно з самых улюбёных і шумна адзначаемых у Індыі?

8.Як называецца знакаміты гатунак індыйскага рысу?


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць