Пяць гадоў за кратамі – за крадзеж дзяржаўных грошаў

Кiраўнiк РУСГП "Эксперыментальная база iмя Шмырова" (Вiцебскi раён) доўгі час разнастайнымі спосабамі краў грошы ва ўстанове, якой быў пастаўлены кіраваць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракурора аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымiнальных справах i аналiзу судовай практыкi Дзмiтрыя Арэхву.

У прыватнасцi, Br3,8 млн з касы гаспадаркi пайшлi на аплату работ па ўстаноўцы дадатковай сiстэмы ацяплення ў яго доме. У фiктыўных дакументах, якiя дырэктар РУСГП абавязаў скласцi падначаленых, было ўказана, што гэтыя грошы былi накiраваны на рамонт сушылкi i зернеачышчальнай машыны. З мэтай крадзяжу маёмасцi кiраўнiк сельгаспрадпрыемства падпiсаў заяву сваёй нявесце аб тым, што прыняў ад яе на захоўванне 37,2 т бульбы. Аднак на продаж пасля пайшоў ураджай, вырашчаны ў сельгаспрадпрыемстве. Нанесены ўрон склаў каля Br13 млн. Не выключаецца, што "падпрацоўваў" кiраўнiк i на хабарах за спрыяльнае вырашэнне розных пытанняў, звязаных з вытворча-фiнансавай дзейнасцю гаспадаркi. Судом быў даказаны адзiн такi факт, аднак па непацверджаных даных, налiчваецца каля 10 такiх эпiзодаў.
Крыніцы: БЕЛТА, “Звязда”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ