Мірон павіншаваў аршанцаў зь днём народзінаў Караткевіча

Бел-чырвона-белы сцяг залунаў учора, 25 лістапада, а 8-й вечара ў цэры Воршы -- над вуліцай Міру.

Ён быў замацаваны на пешаходным мосьце, які злучае два бакі вуліцы, паведамляе Радыё Свабода. Сцяг звешваўся над праезжай часткай, і яго маглі добра бачыць як мінакі, так і ўдзельнікі транспартнага руху.

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на віцебскага апазіцыйнага дзеяча Барыса Хамайду, за сцяга была прымацавана цыдулка з віншаваннем з знем народзінаў да знакамітага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Змест цыдулкі, паводле спадара Хамайды, быў наступным: “З народзінамі Вас, дарагі наш Уладзімер Сымонавіч! Ваш любы бел-чырвона-белы сьцяг – у роднай Воршы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ