Гарадоцкая суполка ТБМ падарыла школьнікам кнігі Караткевіча

Да ўгодкаў пісьменьніка, якому сёлета магло б споўніцца 78 гадоў, актывісты з райцэнтру Гарадок вырашылі зрабіць падарункі тым падлеткам, хто мае посьпеху ў вывучэньні роднай мовы і літаратуры, паведамляе Радыё Свабода.

Кнігі “дзікае паляваньне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ды іншыя творы Караткевіча сябры ТБМ набылі за ўласныя грошы ды перадалі ў сярэднія школы № 1 і № 2, а таксама ў мясцовы прафэсыйна-тэхнічны коледж. Як паведамілі Радыё Свабода арганізатары акцыі, этыя выданьні будуць уручацца ў якасці узнагарод пераможцам алімпіядаў па беларускай мове і літаратуры і тым, школьнікам і навучэнцам каледжа, хто спрабуе свае сілы ў літаратурнай творчасці і піша на роднай мове.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць