Ці шчаслівыя вы ў бульбяной краіне?

“Бульбяная краіна” — менавіта так у арыгінале называецца балет Цэнтра сучаснага мастацтва LOGO MOTION (Швецыя), які пабачылі 27 лістапада віцябляне. Аднак адміністрацыя IFMC папрасіла змяніць назву для Беларусі, “каб не вызываць непатрэбных асацыяцый”. Аўтары пагадзіліся, і ў Віцебск праект прыехаў пад назвай “Ці шчаслівыя вы?”
Пастаноўка “Ці шчаслівыя вы?” IFMC. Фота Сержука Серабро

Пастаноўку балета зрабіла Гуніла Хайборн (Gunilla Heiborn). У адрозненні ад большасці дзеяў, якія адбываюцца падчас IFMC, гучала шмат тэксту, акцёры размаўлялі па-англійску, бо, па словах спадарыні Гунілы, “не паспелі вывучыць рускую”. Глядзельная зала бурна рэагавала на кожнае знаёмае слова, але было гэта нечаста, таму з гэткім жа поспехам са сцэны магла гучаць шведская мова.
Пастаноўка “Ці шчаслівыя вы?” IFMC. Фота Сержука Серабро

Пастаноўка “Ці шчаслівыя вы?” IFMC. Фота Сержука Серабро

Пастаноўка “Ці шчаслівыя вы?” IFMC. Фота Сержука Серабро

Харэограф Гуніла Хайборн (Gunilla Heiborn). IFMC. Фота Сержука Серабро


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць