Канцэртная фотавыстава пройдзе ў Мастацкім музеі

У рамах усебеларускай кампаніі "Будзьма!" (www.budzma.org) суполка No Logo Promo ладзіць фотасправаздачу за год сваёй актыўнай дзейнасьці. Канцэрты, зоркі, вечарыны і іх наведвальнікі будуць экспанавацца ў сутарэннях Віцебскага мастацкага музея з 13 снежня.

Амаль выпадкова абраная для выставы "КУЛЬТУРНЫ ЎZДЫМ" дата аказалася звыштрапнай. Роўна год таму 13 снежня 2007 г. у Віцебску праходзіў канцэрт шведскай каманды "I Love You, Baby" – першае культурніцкае мерапрыемства падобнага ўзроўню для навастворанай прома-суполкі. Наўрадці галоўныя акторы No Logo Promo тады падазравалі, у ва што ў будучым выльецца іх кіпучая дзейнасць. Дзякуючы намаганням тандэма "Броўка і Тоцкі" гарадскія сцэны прагіналіся пад цяжарам дзясяткаў музычных каманд, а танцпляцоўкі захлыналіся ад тысячаў і тысячаў фанатаў альтэрнатывы, этнікі і электроншчыны. Увесь год інтэрнэт-форумы стракаталі ад наездаў наконт няўдалых памяшканняў, рознакаліберныя зоркі ў грымёрках ці наўпрост са сцэны наракалі на якасць гуку, а аранізатары крыўдзіліся на непастаянства прыхільнікаў, што абяцалі, ды так і не прыйшлі на канцэрт іх "неверагодна любімай каманды". Але на фатаздымках вы пабачыце спрэс задаволеныя і прасветленыя твары гледачоў ды запаленыя творчым экстазам вочы выступоўцаў.

Зьміцер Вайцюшкевіч і Нейра Дзюбель, Lumen і Stigmata, Mauzer, 2h Company, Серебряная Свадьба, Фляўс и Кляйнн – гэтыя і іншыя героі віцебскіх імпрэзаў будуць прадстаўлены 13 снежня а 16:00 ў падвальнай галерэі Віцебскага мастацкага музея. Шэсць фатографаў з розных гарадоў Беларусі (Аляксандр Веледземовіч, Даша Бубен, Яўген Жук, Аляксей Усовіч, Сяргей Навіцкі і Андрэй Арлоў) адлюстравалі найлепшыя моманты канцэртнага году праз аб'ектывы сваіх "гармат", даруючы наведвальнікам выставы магчымасць яшчэ раз перажыць тыя незабыўныя моманты.


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Женя Бык  
      2/студзень/2009 у 3:51

      Я думаю что вместо Жени Жука должен быть Женя Бык.
      Это очень подчёркивает превосходную подготовку материала!

    Каментаваць