Віцебск наведалі Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Навасяд і Мікола Статкевіч

Сустрэча з лідэрам незарэгістраванага руха “За свабоду” і экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама з каардынатарамі “Еўрапейскай кааліцыі” Уладзімірам Навасядам і Міколам Статкевічам адбылася 10 снежня ў прыватнай хаце, таму што гарадскія ўлады не дазволілі арэндаваць кінатэатр “Брыганціна”. На сустрэчы было каля 70-ці чалавек уключна з журналістамі.
Сустрэча з Мілінкевічам, Навасядам і Статкевічам у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Па словах віцебскага каардынатара руха “За свабоду” Хрыстафора Жэляпава гарвыканкам матываваў забарону, пад якой падпісаўся намеснік старшыні гарвыканкаму Павел Лосіч, на сустрэчу тым, што арганізатары не заключылі папярэдне дамовы з адміністрацыяй “Кінавідэапракату”.

Аляксандр Мілінкевіч. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Мікола Статкевіч. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Уладзімір Навасяд. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Жыхароў Віцебска, якія прыйшлі на сустрэчу, цікавілі планы дэмакратычных сілаў да змянення палітычнай сітуацыі ў краіне, перспектывы аб’яднання розных палітычных плыняў, адносіны з Расіяй і Еўразвязам, пытанні дзейнасці ва ўмовах фінансавага крызісу. Палітыкі адказвалі на пытанні цягам двух гадзін.

Сустрэча з Мілінкевічам, Навасядам і Статкевічам у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ