Дык вясна, восень, ці зіма?

“У гэтым горадзе восень, у нашым горадзе вясна” — пад такой назвай 13 снежня ў 17:30 ў Музычнай гасцёўне Віцебска пройдзе канцэрт вядомай рок-бард-спявачкі Таццяны Беланогай.
Таццяна Беланогая. Фота з афіцыйнага сайта Таццяны Беланогай

У рамках канцэрта адбудзецца прэзентацыя новага альбому “Дзьвюхкроп'е”, які выйшаў у гэтым годзе. Магчымасць зрабіць альбом з дапамогай прафесіяналаў Таццяна атрымала, дзякуючы сваёй перамозе ў Міжнародным Фестывалі Бардаў «OPPA 2006» (Польшча). На кружэлцы змешчаныя песні «Балюча», «Каханы мой», «Белая птушка», «Пакахай мяне», «Мара», «Мэтро», «Адзінота ў лістападзе», «Акно», «П'еса», «Марны прарок», «Да цябе» і «Зямля».

Вокладка альбома “Дзьвюхкроп'е”

Арганізатарам віцебскага канцэрта выступіла МГА “Гісторыка”. Нагадаем, што Музычная гасцёўня знаходзіцца на праспекце Фрунзе, дом № 11, білеты каштуюць толькі 1500 рублёў, і вас там будуць рады бачыць.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ