У Докшыцах з’явіцца помнік Яну Паўлу ІІ

У парафіі Святой Тройцы ў Докшыцкім раёне заўтра, 13 снежня, адбудзецца ўрачыстае асвячэнне помніка Яну Паўлу ІІ. Святую імшу будзе цэлебраваць біскуп Драгічынскі Антоні Дыдыч. Помнік стаў падарункам польскіх католікаў.

Гэта будзе пяты па ліку помнік Яну Паўлу ІІ, які сёлета адкрыўся ў Віцебскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў межах святкавання 30-годдзя яго пантыфікату.

Увосень гэтага года помнікі ў гонар Яна Паўла ІІ з’явіліся ў Віцебску, Мёрах, Шуміліна. Нагадаем, што першы ў Беларусі помнік, прысвечаны пантыфіку, таксама з’явіўся на Віцебшчыне – у вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ