VIІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры 2008–2009» на Віцебшчыне

З 13 снежня па 6 студзеня ў Віцебскай вобласці пройдзе каталіцкі фестываль «Дні хрысціянскай культуры 2008–2009», які ўжо стаў добраю традыцыяй. Прапануем вашай увазе праграму фестывалю.

13 снежня 2008 г., субота
09.30 — II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Божае нараджэнне ў кантэксце беларускай культуры»
Адкрыццё фотавыставы айца Карнэлія Консека SWD «Пятае Евангелле»
(Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава, Маскоўскі праспект, 33, канферэнц-зала, 1 паверх)

14.00 — спектакль тэатра аднаго акцёра «Зьніч» пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі паводле Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц»
(Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава, Маскоўскі праспект, 33, канферэнц-зала)

14 снежня 2008 г., нядзеля
10.00 — святая імша з удзелам ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Уладзіслава Бліна
Канцэрт хору парафіі Святога Антонія Падуанскага
(Парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Гарадок)

14.00 — спектакль тэатра аднаго акцёра «Зьніч» пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд «Маленькі анёлак»
(Педагагічны каледж, г. Орша)

17 снежня 2008 г., серада

16.00 — выстава дзіцячай творчасці «Скарбніца Ражства» з удзелам гурткоў ГЦДТ, нядзельных школаў Віцебскай дыяцэзіі
(Абласны мастацкі музей, г. Віцебск, вул. Леніна, 32)

18 снежня 2008 г., чацвер
18.00 — сустрэча творчай моладзі
(ДКТ «Карытас», вул. Чкалавава, 52, корп. 1, г. Віцебск)

19 снежня 2008 г., пятніца
Мастацкая выстава «Вандроўка з анёлам» з удзелам навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, кіраўнік — Наталля Анісковіч
(Віцебскі цэнтр народнай творчасці, вул. Леніна, 35а, г. Віцебск)

21 снежня 2008 г., нядзеля
15.30 — святая імша з удзелам біскупа Уладзіслава Бліна
Канцэрт хору парафіі Езуса Міласэрнага
(Парафія Святога Айца Піо, г. Лёзна)

24 снежня 2008 г., серада
22.00 — святочная святая імша з удзелам біскупа Уладзіслава Бліна
Канцэрт парафіяльнага хору
(Парафія Сэрца Пана Езуса, г. Наваполацк)

25 снежня 2008 г., чацвер
10.00 — калядны канцэрт узорнага дзіцячага хору сярэдняй школы № 33 у Віцебску, кіраўнік — Павел Акуневіч

13.00 — калядны канцэрт узорнага хору «Мара» віцебскай гімназіі № 3,
кіраўнік — Барыс Кажэўнікаў
(Парафія Святой Барбары, вул. Ленінградская, 27, г. Віцебск)

11.30 — святочная святая імша з удзелам біскупа Уладзіслава Бліна
Калядны канцэрт народнага камернага хору Цэнтра культуры «Віцебск», кіраўнік — Таццяна Журава
(Парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 27 , г. Віцебск)

12.30 — калядны канцэрт народнага вакальнага ансамбля Цэнтра культуры «Віцебск» — «Рэзананс», кіраўнік — Аляксандр Сувораў
(Парафія Езуса Міласэрнага, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 27, г. Віцебск)

27 снежня 2008 г., субота
10.00 — конкурс батлеек
(Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава, 1 паверх, актавая зала, г. Віцебск)

14.00 — калядны спектакль Дома культуры г. Браслава
(Педагагічны каледж, г. Полацк)

28 снежня 2008 г., нядзеля
10.00 — калядны канцэрт студэнтаў музычнага вучылішча імя І. Салярцінскага і хору парафіі Святога Духа (г. Віцебск)
(Парафія Божага Провіду, в. Слабодка, Браслаўскі дэканат);

13.00 — святая імша з удзелам біскупа Уладзіслава Бліна
Канцэрт хору віцебскай парафіі Святой Барбары
(Парафія Найсвяцейшай Тройцы, в. Ула)

3 студзеня 2009 г., субота
09.00 — фестываль «Зорка Бэтлеема»
(г. Мёры, Дом культуры)

4 студзеня 2009 г., нядзеля
12.00 — святая імша з удзелам біскупа Уладзіслава Бліна

13.00 — калядны канцэрт народнага вакальнага ансамбля Цэнтра культуры «Віцебск» —«Рэзананс», кіраўнік — Аляксандр Сувораў
(Парафія Святой Барбары, вул. Ленінградская, 27, г. Віцебск )

5 студзеня 2009 г., панядзелак
14.00 — святочны канцэрт для хворых дзяцей з удзелам дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Віцебкай дыяцэзіі, кіраўнік — Зоя Гесць
(Віцебская абласная клінічная бальніца, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 37, актавая зала)

6 студзеня 2009 г., аўторак
18.00 — свята Аб'яўлення Пана, святая імша з удзелам біскупа Уладзіслава Бліна
(Парафія Святога Антонія, вул. Гагарына, 46а)

19.30 — Закрыццё фестывалю «Дні хрысціянскай культуры», святочны канцэрт артыстаў Віцебскай абласной філармоніі
(Парафія Святой Барбары, вул. Ленінградская, 27, г. Віцебск)

Меткі: ,

Чытайце яшчэ