Паштоўка з Зюзям Паазерскім

У Расіі зрабілі паштоўку, на якой напісана імя нашага рэгіянальнага Дзядулі Мароза – знакамітага Зюзі Паазерскага, сядзіба якога знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны.

На паштоўку нанесеная своеасаблівая мапа, а краіны на ёй паказаны праз мясцовых персанажаў, з якімі найперш атаясамляецца Новы год. Натуральна, у рускіх гэта Дед Мороз і Снегурочка, ва ўкраінцаў – Дід Мороз, у англічан – Father Christmas, у палякаў – Святы Мікалай. А беларускія землі падпісалі Зюзяй – старажытнабеларускім паганскім богам холаду і марозу.

Паводле “Наша ніва”.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

3 каментарыя

  1. taronta  
    16/снежань/2008 у 20:50

    Улічваючы прынцыповасьць "ННВ" па спасылках на ўласныя матэрыялы, аўтрам варта было б падаваць спасылку і на першапачатковую крыніцу, адкуль была сьцягнута інфа. У дадзеным артыкуле гэта: http://nn.by/index.php?c=ar&i=22328
    Там, дарэчы, і фатаздымак паштоўкі маецца.

  2. Сяржук Серабро  
    17/снежань/2008 у 11:23 1

    Шаноўны Таронта, назвы крыніц у нас замяняюцца аўтаматычна, на спасылку на сайт (калі ён ёсьць).
    Прэтэнзій на тое, што спасылка агульная, а не на канкрэтны матэрыял ад калегаў пакуль не было.

  3. Зьміцер  
    18/снежань/2008 у 2:56 2

    Гэта паганства з адной песьні, што і гарэлка бульбаш. Падабаецца беларускаму калгасніку калі з яго смяюцца й за дурня лічаць. Забыліся пра гонар і веру Хрыстову!
    Сумна і крыўдна!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: