Агонь з Віфліему

Дзевяць гадоў запар у нашу краіну прыходзіць Віфліемскі агонь у рамках міжнароднага праекта “Віфліемскі Агонь міру і сяброўства”. У Віцебску ўжо традыцыйным месцам перадачы агню стаў праваслаўны Свята-Успенскі храм (вул. Камуністычная).

Перадача агня

У суботу, 20 снежня, настаяцелю Успенского храма, а таксама прадстаўнікам мясцовага братства праваслаўных следапытаў і усім жадаючым агонь перадалі галоўны скаўтмайстар Рускага саюза скаўтаў Вячаслаў Чарных, вядомы ў Віцебску скаўт Аляксей Дазорцаў (“Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых”) і іншыя каардынатары гэтага праекту, якія носяць званне "захавальнікаў агню".

Пасля гэтага Вячаслаў з сябрамі адправіўся ў Смаленск, а потым ён павінен быў патрапіць ў Маскву, каб 21 снежня на Крутіцкім падворку перадаць агонь скаўтам з розных регіёнаў Расіі.

Перадача агня

Перадача агня

Нагадаем, што праект “Віфліемскі Агонь міру і сяброўства” рэалізуецца скаўтамі із розных краін Еўропы.
Віфліемскі Агонь  гарыць у негасімай лампадзе ў базіліцы Ражджаства Хрыстова ў Віфліеме. Скаўты пераносяць яго адтуль кожны год па ўсёй Еўропе ужо больш 20 гадоў. Ён перадаецца з рук у рукі, з храма ў храм, з скаутской штаб-кватэры да хатніх лампадак хрысціянскх сем'яў.

У акцыі ўдзельнічаюць самыя розны скаўтскія згуртавання, саюзы, аб'яднанні, асацыяцыі...
І каннешне кожны год ў акцыі прыймаюуь актыўны ўдзел дзве нашы асноўныя хрысціянскія канфесіі:  Беларуская Праваслаўная Царква і Рыма-Каталіцкій Касцёл (на Беларусі).


Падобнае

    14 каментарыяў

    1. SOWA  
      22/снежань/2008 у 17:58

      Вяся, чаму так мала здымкаў?

      Адказваю: таму што трэба даць здымкі таксама іншым рэдакцыям.

    2. SOWA  
      22/снежань/2008 у 18:07 1

      Дарэчы, вось спасылка з імшы ў Менску:
      http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=5943&Itemid=48&rrr

      Толькі чамусьці ня там, ня ў тваі матэр'яле,Вася, ня ўзгадваецца арганізацыя, якая адказвала за Агонь у Беларусі, "Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых".

    3. Вячеслав  
      22/снежань/2008 у 18:25 2

      Не думал, что мое имя так забавно смотрится, спасибо Вася за интерес к акции.
      Вячеслав Е. Черных, ст. скм РСС

    4. Василий Малашенков  
      22/снежань/2008 у 18:29 3

      таму што ты Лёша "вядомы скаўт". Гэта дастаткова :). Твая арганізацыя будзе ўзгадна заўтра ў народным слове і віцьбічах (калі рэдактары не...)

    5. Василий Малашенков  
      22/снежань/2008 у 18:45 4

      1. Пожалуйста, Вячеслав.
      2. Калі ласка, Лёша. 🙂

    6. SOWA  
      22/снежань/2008 у 19:22 5

      а як на конт здымкаў?

    7. SOWA  
      22/снежань/2008 у 19:29 6

      Першыя здымкі з расейскае справаздачы:
      http://www.scoutmaster.ru/ru/actions/bl_08_arrived.html

    8. SOWA  
      22/снежань/2008 у 20:11 7

      Грэка-Каталікі:
      http://svjazep.org/index.php?newsid=409

    9. Алексей  
      22/снежань/2008 у 21:30 8

      Спасибо белорусским братьямм за Огонь! Сегодня он уже в Нижнем Новгороде, завтра будет в Казани!

      Алексей ЖИРАФ Александров,
      Пом. инстр. Русского Союза Скаутов.

    10. Зьміцер  
      23/снежань/2008 у 10:04 9

      Беларускія Грэка-каталікі ў Бельгіі http://www.bielarus.eu/?q=node/55

    11. SOWA  
      24/снежань/2008 у 7:16 10

      Там ёсьць навіна на конт "Сьвятла"?

    12. Василий Малашенков  
      24/снежань/2008 у 8:14 11

      Сова, это ты о чём? Где новость? Не понял.

    13. SOWA  
      24/снежань/2008 у 9:24 12

      "Беларускія Грэка-каталікі ў Бельгіі http://www.bielarus.eu/?q=node/55
      Зьміцер on Снежань 23rd, 2008"
      Я пытаюся: дзе там навіна на конт Бэтлеемскага Агню?

    14. SOWA  
      24/снежань/2008 у 10:02 13

      Дарэчы, Вася, дзякуй за карэкцыю ў тэксьце 😉

    Каментаваць