Адкрылася новая дарога ў абыход Віцебска

Дарожныя службы Беларусі адкрылі рух па новым участку дарогі з мастом праз Заходнюю Дзвіну на паўднёва-заходнім абыходзе Віцебска. Участак Дымаўшчына – Ноўка агульнай працягласцю 12 кіламетраў злучыў рэспубліканскія дарогі Р-20 Віцебск – Полацк – мяжа Латвіі і Р-25 Віцебск – Сянно – Талачын.

У выніку частка транзітных патокаў, галоўным чынам грузавых, будзе абыходзіць Віцебск бокам, што паспрыяе экалагічнай сітуацыі ў горадзе.Заказчыкам будаўніцтва паўднёва-заходняга абыходу Віцебска з’яўляецца РУП "Віцебскаўтадор", паведамляе БелТА.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць