Выстава калядных фантазій

Ні з чым не параўнаць радасць творчасці. У гэтым пераконваешся, калі трапляеш на трады-цыйную выставу дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці «Калядная зорка», якая адчынілася ў гэтыя снежаньскія дні ў полацким эстэтычным цэнтры аб'яднання пазашкольнай работы.

Навагоднія дзіцячыя фантазіі ўвасобіліся ў цудоўныя работы, выкананыя ў самай рознай тэхніцы: выцінанка, вышыўка, бісерапляценне, бацік, пап'е-машэ, саломка...

На выставу прадставілі свае работы юныя творцы з усіх школ горада, гурткоў і студый аб'яднання пазашкольнай работы. У гэтыя снежаньскія дні тут шмат наведвальнікаў.

Выстава будзе працаваць да 10 студзеня.

Больш за 20 лепшых работ прымуць удзел у абласной выставе, а потым, магчыма, і ў рэспубліканскай «Каляднай зорцы», як у мінулым годзе.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць