У Полацку адкрыты Богаяўленскі мужчынскі скіт

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Полацку адкрыты Богаяўленскі мужчынскі скіт. 3 нагоды гэтай падзеі ў мінулую нядзелю адслужана ўрачыстае набажэнства.

У пропаведзі перад вернікамі apхieпiскaп Полацкі і Глыбоцкі Феадосій адзначыў, што манаства – гэта бяскроўная ахвяра Богу ад імя ўсягочалавецтва. І пакуль на зямлі будуць манахі, жыццё чалавец­тва будзе працягвацца.

Сабор Богаяўлення – манастырскі храм. Калісьці тут нёс сваё паслушанне Сімяон Полацкі. І вось амаль праз стагоддзе (пасля 1922 года манастыр быў закрыты) манаскае жыццё зноў адрадзілася. У адкрыўшымся скіце пакуль дзевяць насельнікаў, сярод ix – тры іераманахі. А з Божай дапамогай, па нашых малітвах i падтрымцы, ёсць усе падставы скіту перарасці ў Богаяўленскі мужчынскі манастыр.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць