Чалавек году Віцебска-2008
Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” прапануе сваім чытачам вызначыць самую выбітную асобу Віцебска за 2008 г. Галасаваннем вы павінны абраць чалавека, які, на ваш погляд, у найбольш спрыяў гораду і пашырэнню яго вядомасці ў свеце. Пра ўсіх кандыдатаў “ННВ” некалі пісалі на сваіх старонках.
Уладзімір Андрэйчанка — экс-старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. У мінулым годзе быў абраны старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальга сходу Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Базан — фатограф і журналіст, рэдактар газеты “Кур’ер з Віцебска”. У мінулым годзе атрымаў медаль “За выбітнае майстэрства” на І Міжнародным штогадовым конкурсе The Epoch Times.
Радзівон Бас — дырэкатар фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Аб’яднаў найбуйнешыя культурныя установы горада ў Цэнтар культуры “Віцебск”.
Віктар Бут — гандляр зброяй. Арыштаваны ў Бангкоку (Таіланд) па падазрэнню ў гандлю зброяй з ФАРК. Выдадзены ЗША.
Сяргей “Белы Воўк” Ляховіч — экс-чэмпіён свету па боксу ў звышцяжкай вагавой катэгорыі. У мінулым годзе біўся за аднаўленне тытула з дзейсным чэмпіёнам Мікалаем Валуевым, аднак прайграў.
Сяргей Парсюкевіч — прадпрымальнік, актывіст апазіцыйнага руху. Быў асуджаны да зняволення пасля несанкцыяванага мітынгу пратэсту ў Мінску па абвінавачванню ў гвалце супраць супрацоўніка міліцыі.
Вольга Хіжынкова — студэнта журфака БДУ. У мінулым годзе атрымала тытул “Міс Беларусь-2008”. Прымала ўдзел ў конкурсе “Міс Свет”, які праходзіў у ПАР.
Хто павінен стаць Чалавекам году Віцебска-2008?
- Вольга Хіжынкова (30%, Галасоў: 72)
- Уладзімір Базан (26%, Галасоў: 62)
- Сяргей Парсюкевіч (20%, Галасоў: 49)
- Сяргей “Белы Воўк” Ляховіч (9%, Галасоў: 21)
- Уладзімір Андрэйчанка (5%, Галасоў: 13)
- Віктар Бут (5%, Галасоў: 12)
- Радзівон Бас (5%, Галасоў: 11)
Усяго галасоў: 240

Падобнае
10 каментарыяў
Trackbacks
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
13/студзень/2009 у 20:50
)))
а дзе Броўка?
13/студзень/2009 у 21:31 1
Я не ведаю, дзе Броўка.
13/студзень/2009 у 23:11 2
Чаму я не бачу Хамайду?
14/студзень/2009 у 0:12 3
А што выбітнае зрабіў Хамайда ў 2008 г.?
14/студзень/2009 у 0:17 4
Сёння, як заўсёды, быў на сваім месцы ў"Сіняга дома"
14/студзень/2009 у 0:33 5
Барыс Ханонавіч Хамайда - сумленьне Віцебска!
Слава героям!
14/студзень/2009 у 4:21 6
А дзе Рынас?
14/студзень/2009 у 11:00 7
Я пабаяўся, што Бут пакрыўдзіцца, калі побач будзе такая мелката, як Рынас. 8)
14/студзень/2009 у 11:49 8
Яки Броўка ? 🙂
21/май/2012 у 16:26 9
[...] Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” ужо традыцыйна прапануе сваім чытачам вызначыць самую выбітную асобу [...]