Група валанцёраў грамадзянскае кампаніі “Наш дом” правяла Калядкі ў Оршы

Група аршанскай моладзі начале з Аленай Кучынскай вырашыла вярнуць да жыцця даўнюю народную традыцыю калядавання. Развучыўшы ўсе калядныя песні, пераапрануўшыся ў традыцыйныя калядныя персанажы – Казу, Мядзведзя, Цыганоў ды інш.

Звыш дзесятка калядоўшчыкаў тры вечары хадзілі па кватэрах і хатах аршанцаў, прыемна здзіўляючы іх сваёй вясёлай кампаніяй. Народная традыцыя калядавання, яшчэ жывая ў Оршы ў 40-50-я гады ХХ стагоддзя, даўно ўжо стала толькі добрым успамінам у старэйшага пакалення, цяпер, падобна, атрымлівае ў горадзе на Дняпры другое дыханне.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць