У Полацку адбыўся першы адборачны тур конкурсу “Ды-джэй STAR-2009”

Адборачны тур конкурсу "Ды-джэй STAR-2009" прайшоў 14 студзеня ў Полацкім гарадскім палацы культуры.

За магчымасць выступіць у фінале, які адбудзецца падчас святкавання Дня моладзі, змагалася першая тройка ўдзельнікаў – DJ Sam (Вашкевіч Максім, навучэнец Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1), DJ Shmidt (Арсень Шміт, васьмікласнік Расонскай школы ім. П. М. Машэрава) і DJ Style (Андрэй Катушонак, прадстаўнік СШ №18).

Прыемнай нечаканасцю для ўсіх прысутных з'явіўся выступ танцавальнай студыі "Колибри", які распачаў конкурс.

Далей кожны з ды-джэяў адыграў па 20-хвіліннаму сэту, на працягу якога яны спрабавалі ўразіць наведвальнікаў і журы сваёй музычнай падборкай і майстэрствам звядзення.

Хоць конкурс і праходзіў пад дэвізам "Хварэй за сваіх", рашэнне журы апынулася бесстароннім і аб'ектыўным. У выніку пераможцам адборачнага тура і першым фіналістам другога гарадскога конкурсу непрафесійных DJ'еў "Ды-джэй STAR-2009" стаў самы малады ўдзельнік – 14-гадовы навучэнец Расонскай школы DJ Shmidt. Менавіта ён, па меркаванні большасці, апынуўся найболей прафесійным як у складанні плэйліста, так і ў працы за ды-джэеўскім пультам.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ