Міністэрства абароны выдзеліла Полацку чатыры гарматы

Да 65-годдзя вызвалення Беларусі і Полацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе пашырана экспазіцыя гісторыка-культурнага комплексу «Поле ратнай славы». Як паведаміў галоўны спецыяліст па абаронна-мабілізацыйных пытаннях Полацкага гарвыканкама Станіслаў Красоўскі, у хуткім часе тут з'явяцца 4 гарматы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках рэалізацыі Комплекснай праграмы развіцця Полацка на 2008-2012 гады ваенную тэхніку для гісторыка-культурнага комплексу выдзяляе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. На базе Гомельскага дома культуры плануецца таксама адчыніць музей «Поле ратнай славы». Сабрана шмат матэрыялаў і архіўных дакументаў, якія прысвечаны Полацкаму ўмацаванаму раёну. Убачыць пашыраную экспазіцыю можна будзе 3 ліпеня.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць