Вольга Хіжынкова — Чалавек году Віцебска-2008

Чытачы “Народных навінаў Віцебска” галасаваннем абралі Чалавека году Віцебска-2008. Самай выбітнай асобай прызнаная Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова, за якую аддалі галасы 30%.

Вольга Хіжынкова / Ольга Хижинкова / Volha Khizhynkova

Вольга Хіжынкова нарадзілася ў вёсцы Забароўе Лепельскага раёна. Яна скончыла вучэльню лёгкай прамысловасці ў Віцебску, а зараз вучыцца на факультэце журналістыкі ў БДУ.

У траўні 2008 году Вольга заваявала тытул Міс Беларусь-2008. У снежні яна прадстаўляла Беларусь ў конкурсе “Міс свету-2008”, аднак не прайшла ў фінал. Таксама Вольга Хіжынкова знялася ў галоўнай ролі ў навагоднім мюзікле “Батлейка”.

Хто павінен стаць Чалавекам году Віцебска-2008?

  • Вольга Хіжынкова (30%, Галасоў: 72)
  • Уладзімір Базан (26%, Галасоў: 62)
  • Сяргей Парсюкевіч (20%, Галасоў: 49)
  • Сяргей “Белы Воўк” Ляховіч (9%, Галасоў: 21)
  • Уладзімір Андрэйчанка (5%, Галасоў: 13)
  • Віктар Бут (5%, Галасоў: 12)
  • Радзівон Бас (5%, Галасоў: 11)

Усяго галасоў: 240

Loading ... Loading ...

Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць