Які герб абраць Віцебскай вобласці?

Як ужо паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, распрацоўваецца герб Віцебскай вобласці. На дадзены момант Віцебская вобласць адзіная ў Беларусі, якае не мае свайго сімвала.

Герб Віцебскага ваяводства ўзору 1500 г. Малюнак w3.vitebsk.byГерб Віцебскай губерні ўзору 1856 г. Малюнак w3.vitebsk.by

Першапачаткова за аснову абласнога было вырашана прыняць герб Віцебскай губерні узору 1856 г. (мал. справа). Праўда ад дубовага лісця, андрэеўскай стужкі і імперскай кароны усё ж адмовіліся. Зараз пачалася распрацоўка альтэрнатыўнага варыянта на аснове ўзору 1500 г., які стаў гербам Віцебскага ваяводства (мал. злева).

Да абмеркавання запрошаная шырокая грамадскасць і дызайнерам паступаюць прапановы, некаторыя з якіх гучаць некалькі дзіўна: напрыклад ветэранская арганізацыя прапаноўвала аперазаць шчыт георгіеўскай стужкай, а нехта палічыў, што дубовыя галіны лепш замяніць на снапы.

Прапануем і нашым чытачам прыняць удзел у абмеркаванні будучага герба Віцебскай вобласці і прагаласаваць за варыянт, які спадабаўся.

Які герб павінны быць уВіцебскай вобласці?

Вынікі

Loading ... Loading ...

Меткі: , ,

Падобнае

    24 каментарыя

    1. tarkus  
      10/люты/2009 у 19:37

      Гербом Витебска, к сожалению, будет башка Христа с мечом, но без ангелочков. Вы что-то странное обсуждаете.

    2. SOWA  
      10/люты/2009 у 21:29 1

      "Гербом Витебска, к сожалению, будет башка Христа с мечом, но без ангелочков. Вы что-то странное обсуждаете." - пры чым тут гкрб Віцебска, калі гаворка і дзе на конт герба Віцебскае вобласьці?! І дарэчы поўны варыянт нашага герба - з анёламі!(ніх то зьмяняць яго ня зьбіраецца)
      Мне падабаецца варыянт 1500года, але можна было б да яго дадаць карону, вядома ж, ня імпэрскаю! 8)

    3. tarkus  
      10/люты/2009 у 21:58 2

      А, извините, про область пропустил.

      Про Витебск - изменять никто не собирается, ибо на данный момент вообще нет официального герба. Решено использовать с Христом, но убрать ангелочков. Сейчас рисуют, скоро утвердят.

    4. SOWA  
      10/люты/2009 у 22:40 3

      Фігня, герб з анёламі зацверджаны як афіцыйнф праз прэзыдэнта, здаецца ў 2004.

    5. Сяржук Серабро  
      10/люты/2009 у 23:13 4

      Так, гарадски герб узору 1597 г. афицыйна зацверджаны указам прэзидэнта №60 ад 09.02.2004 г.
      І сцяг -- блакітнае палотнішча з гэтым гербам.

    6. zmit  
      11/люты/2009 у 15:42 5

      вообще то новый (какие-то изменения все таки вроде внесли) герб Витебска был утвержден недавно на заседании витебского совета депутатов.
      а нужен ли вообще герб области?
      если и утверждать, так точно без короны. да еще бы и без "пагони"...

    7. Сяржук Серабро  
      11/люты/2009 у 16:23 6

      zmit, ты хочаш сказаць, што пастанова Віцебскага гарсавета вышэй прэзідэнцкага указа?..

    8. tarkus  
      11/люты/2009 у 16:32 7

      Сяржук, Постановление горсовета не выше конечно, но изменение внести может. Это нормально по юриспруденции. Остались мы без ангелочкев.

    9. knight  
      11/люты/2009 у 18:07 8

      Такой пастановы нажаль не ведаю.
      Але калi яна сапраўдная, то, напэў на, да яе можна ставiцца нармалева.
      Вядома ж, что герб без анелаў больш старадаўнi i ўжываўся задоўга да Магдэбургскага праву?!

    10. Сяржук Серабро  
      11/люты/2009 у 18:20 9

      На сайце гарсавета з анёламі.
      http://vitebsk-city.vitebsk-region.gov.by/
      Я чуў, што ў Касінца было жаданне апрануць амаральна голых анёлаў. але далей жадання быццам не пайшло.

    11. Solid  
      11/люты/2009 у 19:07 10

      Усё гэта лухта. Герб 1500 года (ржунимагу) і гэта вы дзе такое бачылі? Гы, тады нават ваяводзтва нібыло, а тут цэлы герб))

      Другі варыянт, паважаныя дзеці, адлюстроўвае ў гісторыі горада татара-мангольскі перыяд, што можна заўважыць па прышчураных вачах мечніка)

      Навошта нам ўвогуле герб, калі няма толкам сферы яго выкарыстання, лепей

    12. Solid  
      11/люты/2009 у 19:08 11

      ... лепей хай турыстычны знак для Віцебска прыгожы распрацуюць!

    13. knight  
      11/люты/2009 у 20:23 12

      не, ну я вас зусiм не разумею!
      згодны, у 1500 годзе ваяводства было памерам з сучасны вiцебск.
      прыблiзныя памеры вобласцi яно набрала у складзе расейскай iмперыi.
      Дык як тады прыйсцi да агульнага паразумення, каб потым не абурацца, што узялi за аснову "iмперыялiстычны" герб?!

    14. tarkus  
      12/люты/2009 у 0:06 13

      Сяржук, дык рисуют сейчас же, писал же выше...

    15. SOWA  
      12/люты/2009 у 3:16 14

      выдаліць анёлаў з герба - бязгустоўная памылка.
      Герб меў адметнасьць, унікальнасьцць, гістарычнасьць, жывую традыцыю!

    16. Хведар Скрайновіч  
      12/люты/2009 у 3:22 15

      2 Solid
      🙂 Вялікі гісторык вярнўуся і пачаў усіх лячыць.
      Віцебскае ваяводзтва існуе з адміністрацыйнай рэформы ВКЛ 1506 г., але пасада ваяводы на "Віцебскай зямлі" (адпавядае сучаснаму старшыні аблвыканкама)зьявілася на тры гады раней. Памыліліся на шэсьць гадоў - як маглі!? :))) Герб ваяводзтвам тады даваўся аўтаматычна вялікакняскі - Пагоня (якая-ніякая, а цэнтралізацыя). Тая выява, што на старонцы вісіць, узята з гербоўніка Папроцкага 1578 г., дзе адлюстроўваюцца выключна традыцыйныя элемэнты старадаўняга гербу: срэбны вершнік, чырвоны шчыт, шасьціканцовы крыж на тарку... Атрымліваецца, што гэтая выява - найстаражытнейшая з эстэтычна прымальных, якая дакладна адносілася да роднага Віцебскага ваяводзтва.
      Адсюль высновы: кароны ды георгіеўскія лентачкі - лішнія элемэнты без гістарычнай нагрузкі (хіба толькі з нагрузкай каляніяльнай).

      ЗЫ. Хаця, чаму менавіта "1500", мне самому цікава 😉
      ЗЗЫ. Яснавяльможны Пан Ваявода, калі Вы чытаеце гэтыя радкі, то шчыра запрашаю Вас да дыскусіі і агучыць урэшце свой вэрдыкт...

    17. knight  
      12/люты/2009 у 10:46 16

      вось адкуль 🙂

      http://w3.vitebsk.by/vitebsk_ru/gerb/index.php

    18. Solid  
      12/люты/2009 у 18:04 17

      2 Хведар Скрайновіч
      Мой дарагі музейшчык!
      Канечне я вам прабачаю, што вы ня ведаеце, што гербоўнік Папроцкага з пятай часткай пра гербы ваяводзтваў выйшаў у 1584 годзе (а ў 1578 З'явілася "Гняздо цноты" толькі з гербамі польскай шляхты)))
      І тое, што васпан Папроцкі быў вялікім прыдумшчыкам. Напрыклад, ён першы (!) стаў называць "вершніка на кані" - "пагоняй", а свой гербоўнік саставіў так крыва, што ледзь не атрымаў мзды ад яснавяльможных Замойскіх і іншых, якім потым усё перарабліваў.
      І тое, што па мерках звычайнага крыніцазнаўства (праспаў яго ці што?) - герб намяляваны ў 1584 годзе - гэта герб 1584 года, а не 1500, 1506 і г.д. Папроцкі ў кніжцы датаў ён не дае!
      І тое, што пра ВКЛ ён меў даволі цьмяныя ўяўленні, ня ведаючы чым закрыць геральдычныя дзіркі ў новаствораных ваяводзтвах - заляпіў туды герб вялікага князя памяняўшы пад кожнае ваяводзтва колер тла, рыштунку (добра што не каня))

      P.S.: вось штосьці хвост у каня за пяць стагоддзяў апусціўся)

    19. knight  
      12/люты/2009 у 18:44 18

      я прашу прабачэння за перашкоджванне бяседы,
      але ж тады наогул незразумела, якi герб падабаецца вам?
      Атрымлiваецца, што i пагоня не падыходзiць???

    20. Хведар Скрайновіч  
      13/люты/2009 у 0:30 19

      Ай, отпесочил! Ай, молодца 🙂
      Прыходзь на сустрэчу з Латышонкам, пагаманім па-мужчынску 😉 А то я ця ў новым статусе так і не бачыў.

    21. Solid  
      13/люты/2009 у 10:49 20

      Я тожа вас очань люблю! (с) Масяня))
      Няхай навіны.цц пра Латышонка напішуць - файная нагода) а не пра бязглуздныя гульні ў абласны герб!

    22. Forstor  
      13/люты/2009 у 22:02 21

      Самий лiпший герб для Вiцебску-це герб вiд 1500 року, i на цьому точка, тим бiльш за нього проголусували бiльшiсть користувачiв Iнтернету!

    23. SOWA  
      18/люты/2009 у 10:26 22

      http://www.vitnews.by/images/Vremenno/30_1.jpg

      вось працоўны й базісны варыянт герба, будзе зьменены тарк, на якім зьмесьціцца крыж. Дубовыя галінкі й блакітная стужка застануцца. Карона будзе вежавая. Колер сьцяга будзе зялёны.

    24. Litvin  
      19/люты/2009 у 16:00 23

      Ну вось й дажылiся - вось вам сымбаль ад вельмi вялiкага гiсторыка Касiнца й яго дэпутатау. Iм вельмi карцiць быць калёнiяй

    Каментаваць