Юбілей – Полацкі музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я адзначыў 10-годдзе

Экспазіцыя, размешчаная ў трох залах, распавядае пра асаблівасці ручнога ткацтва, гісторыю і традыцыі гэтага рамяства і асвятляе традыцыйны працэс стварэння тканых прадметаў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў.

Устварэнні музея прымалі ўдзел Н.В.Філатава, С.В.Дзмітрыеў, Е.Д.Глякава, М.І.Пашкевіч, А.А.Ушакова, В.У.Юпатава, Г.Л.Юніцына, А.В.Ходзікава і М.Ф.Бутарына. Людзі, якія зараз працуюць у музеі, з любоўю ставяцца да сваёй справы. За гады існавання музей наведалі больш за 83000 чалавек з усіх куткоў Беларусі, бліжняга і далёкага замежжа. У кнізе водгукаў яны пакінулі падзякі навуковым супрацоўнікам В.Ф.Дамаскінай, Ю.С.Пракоф'евай, А.С.Гарблянскай і загадчыцы музея Н.В.Філатавай.

У музеі, акрамя экскурсій, праводзяцца заняткі з дзецьмі. Вясельны абрад «Як зліліся дзве рэчанькі» карыстаецца поспехам, аб чым сведчаць стужкі на Дрэве жыцця, галоўным упрыгожванні музея.

Плённа супрацоўнічае музей з гімназіяй №1, школай №5 г.Наваполацка, Полацкім прафесійна-тэхнічным каледжам, гісторыка-культурным клубам «Княжыч». 3 іх удзелам праведзены фальклорныя святы «Купалле», «Каляды», паказ тэатра моды «Надзвіна».

На працягу 10 гадоў было аформлена шмат выстаў. Пра тое, што яны спадабаліся, сведчаць запісы ў кнізе водгукаў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ