На гербе Віцебшчыны будзе “Пагоня” пад каронай

Дэпутаты Віцебскага абласнога савета няпярэдадні, 17 лютага, прынялі праекты герба і сцяга Віцебскай вобласці. Канчаткова зацвердзіць іх павінна Геральдычная рада пры прэзідэнце Беларусі, куды праекты і накіраваны. За аснову сучаснага герба вобласці дэпутаты ўсё ж такі ўзялі геральдычны сімвал 1856 года. Толькі імперскую карону перарабілі на карону ў выглядзе вежы, а на шчыт вершніка дадалі Еўфрасіннеўскі крыж.Праект герба вобласці прадстаўляе сабой наступную выяву: у чырвоным полі шчыта знаходзіцца сярэбраны ўзброены вершнік. У правай руцэ ён трымае падняты сярэбраны меч, у левай – круглы шчыт з залатым шасціканцовым Еўфрасіннеўскім крыжам. Шчыт абрамляюць дзве залатыя дубовыя галіны, перавітыя блакітнай стужкай. Зверху герба знаходзіцца карона ў выглядзе вежы з пяццю зубцамі.

Такі ж самы герб будзе змешчаны і на сцяг вобласці. Дэпутаты аблсавета вырашылі, што сцяг будзе зялёнага колеру.


Меткі:

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. Vital  
      18/люты/2009 у 22:50

      Віцебшчына пад Зялёным Сьцягам наперадзе Краіны Ўсёй за Сьвяшчэнны Джыхад!!!

      але першыя крокі мне ўжо падабаюцца: Пагоня з намі! :))

    2. Зьміцер  
      18/люты/2009 у 23:22 1

      Allah akbar!

    3. Палітыкан  
      19/люты/2009 у 0:59 2

      Была ўстаноўлена харугва Віцебскага ваяводства - зялёнага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі.

      http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0

    4. Хведар Скрайновіч  
      19/люты/2009 у 1:03 3

      Камэндант віцебскага замку Аляксандр Гваньіні (1569-74 гг.) згадвае пра віцебскую харугву з Пагоняй на зялёным штандары (такі ж колер быў яшчэ толькі ў кіян).
      Падрабязьней: http://www.geraldyka.net/index.php?option=com_content&task=view&id=16&Itemid=9

      Увогуле, варта б было памянуць добрым словам пакойнага М.У.Пішчулёнка. Дзядзька па жыцьці ў розных справах быў заўважаны, але я ўпэўнены, што агульная "Пагоня-скіраванасьць" працэса, які мы назіралі ў Віцебску, склалася найперш дзякуючы яго колішняму даробку.

    5. Хведар Скрайновіч  
      19/люты/2009 у 1:08 4

      Гы-гы. Пакуль набіраў, апярэдзілі...

    6. Vital  
      19/люты/2009 у 1:13 5

      ня ведаў...

      зрэшты, важна, што "Пагоня" побач - будзем жыць! :))

    7. solid  
      19/люты/2009 у 11:04 6

      Якая ідэалагічна вытрыманая "Пагоня" выйшла))) На чырвоным шчыце і на зялёным сцягу скача мангольскі вершнік прэзыдэнцкімі вусамі!
      Трэ яшчэ арнамент ля дрэўка дадаць - ну тады будзе поўны абзац!

    8. Ліс  
      19/люты/2009 у 21:09 7

      "Пагоні" ўжо не так баяцца, як нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга.
      Ваяводства Віцебскае тады і Магілёў уключала..
      А зараз ў галовах чыноўнікаў -- кавардак: спалучэнне розных часоў і мясцін. Абы хістацца з дзяржлініяй..
      Пераходны перыяд...

    9. Litvin  
      20/люты/2009 у 12:34 8

      Ну-ну, Касiнец-маладзец, выдумау сьцяг нам "на канец"

    Каментаваць