Зюзя Паазерскі запрашае на Масленіцу

У сядзібе знакамітага Зюзі Паазерскага, што на Пастаўшчыне, з 21 лютага па 8 сакавіка святкуюць Масленіцу.Вясёлы дзед, як заўжды, падрыхтаваў шмат забаў: забег з блінамі, танцы на калодках, карагоды, песні, розныя конкурсы. Разам з Зюзям гасцей сустракаюць Румяны і Падгарэлы Бліны, баба Ганна і цётка Тэкля. Па традыцыі будуць паліць пудзіла зімы – так нашыя продкі заўсёды сустракалі вясну.

Сёлета спецыялісты Пастаўскага Цэнтра турыстычных паслуг плануюць не абмяжоўвацца толькі зімнім сезонам, як раней, і рыхтуюць новыя праграмы для турыстаў, разлічаныя на круглы год. У бліжэйшых планах – правядзенне “Вялікадня”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць