У Полацку аб’явілі конкурс на стварэнне помніка дойліду Іаану

Полацкія ўлады аб’явілі адкрыты конкурс на стварэнне помніка дойліду Іаану – знакамітаму аўтару Спаса-Ператворанага храма Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра.Да ўдзелу ў ім запрашаюцца прафесійныя скульптары. Падвядзенне вынікаў конкурса адбудзецца ў траўні. А 29-30 красавіка ў Полацкім гарвыканкаме пройдзе выстава эскізаў, якія мастакі прадставяць на першы тур.

Новы помнік збіраюцца ўсталяваць у жніўні і прымеркаваць гэту падзею да прафесійнага свята будаўнікоў - бо менавіта прадстаўнікі гэтай прафесіі збіраюцца фінансаваць узвядзенне манумента.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ