На Віцебшчыне могуць абмежаваць продаж алкаголя і піва пасля 22 гадзін

Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ініцыявала абмежаванне продажу спіртных напояў і піва ў крамах і шапіках гарадоў пасля 22 гадзін. Пад забарону патрапяць начныя клубы і дыскатэкі, дзе раней алкаголь прадаўся да апоўначы.Акрамя таго, УУС прапаноўвае ўвесці мараторый на продаж алкаголю і піва ў вясковых крамах пасля 20 гадзін. Пры гэтым міліцыя збіраецца зрабіць усё магчымае, каб у сувязі з забаронай не павялічыўся нелегальны продаж спіртных напояў.

Віцебскі аблвыканкам намераны падтрымаць ініцыятыву УУС.

Меткі:

Чытайце яшчэ