Віцебскае аддзяленне СБП выдала паэтычны зборнік

Віцебскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў нядаўна выдала паэтычны зборнік “Ад ніў прыдзвінскіх. Віцебшчына паэтычная”. Ён выйшаў невялікім накладам (300 асобнікаў) у сталічным выдавецтве “Логвінаў”. У кнігу ўвайшлі творы вядомых майстроў прыгожага пісьменства Віцебшчыны – Сяргея Рублеўскага, Алеся Аркуша, Давіда Сімановіча, Ірыны Жарнасек, Леры Сом, а таксама літаратараў-пачаткоўцаў Алеся Замкоўскага, Ірыны Бельскай, Вольгі Чайкоўскай.

Прэзентацыя зборніка адбудзецца ў нядзелю 15 сакавіка а 13-й гадзіне ў Віцебскім літаратурным музеі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ