Жыхарку Пастаўшчыны аштрафавалі за апаганенне магілы

58-гадовую пенсіянерку з Пастаўскага раёна аштрафавалі за апаганенне магілы: яна вырвала з надмагілля крыж, раскідала свечкі і вянкі, а затым пачала рукамі вырываць дамавіну. Гэтак жанчына помсціла сваякам бабулі, якую пахавалі на месцы, якое пенсіянерка “прыгледзіла” для сябе.

За разрываннем магілы яе заспелі мясцовыя жыхары. Яны выгналі раз’юшаную жанчыну з могілак. Але апаганення магілы ёй падалося мала і яна пабегла ў дом, дзе ішлі памінкі, і ўчыніла скандал сваякам пахаванай. Тыя доўга не думалі і заявілі ў міліцыю. Нядаўна суд аштрафаваў пенсіянерку на 35 базавых велічынь (1,225 мільёнаў рублёў).


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць