Віцебскі вінаробчы завод стаў выпускаць чай

Віцебскі вінаробчы завод распачаў выпуск чая і чайных напояў на аснове лекавых раслін – мацярдушкі, зверабоя, мяты, чорнай парэчкі, сушаных яблыкаў і г.д. Высакаякасная чайная сыравіна на прадпрыемства трапляе непасрэдна са Шры-Ланкі, а ў Віцебску яна ўжо толькі дасушваецца і даводзіцца да гатоўнасці. Зёлкі ж купляюць у насельніцтва, лясгасаў, райспажыўсаюзаў. Для арганізацыі новай вытворчасці на прадпрыемстве стварылі спецыяльны ўчастак і набылі адмысловае айчыннае і замежнае абсталяванне. Завод інвесціраваў у гэта каля 400 мільёнаў рублёў уласных сродкаў. Прадпрыемства ўжо выпусціла першую партыю чорнага байхавага буйналіставога цэйлонскага чая ў аб’ёме 500 кг.

У гандаль ён патрапіць пад гандлёвай маркай “Віцебскі чай” у пакунках па 75 г. Дзесяць чайных напояў паступяць у крамы напачатку красавіка. А ў другім паўгоддзі завод плануе асвоіць выпуск зялёнага чая, піша БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць