У Паставах – першы ў краіне трохзоркавы гатэль у правінцыі

Пастаўскі гатэль стаў першым у краіне сярод падобных устаноў у правінцыі, якому надалі статус трохзоркавага.Як піша газета “Віцебскі рабочы”, гатэль быў адчынены ў снежні 2008 года, і за гэты час тут гасціла больш за 300 чалавек. Папулярнасць невялікага гатэля расце (14 нумароў разлічаныя на 27 чалавек), таму тут вядзецца папярэдні запіс. Сярод пастаянных кліентаў – глыбоцкія энергетыкі.

У планах адміністрацыі ўстановы пабудаваць лазню і саўну, аўтастанку і летнюю кавярню.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць