Аршанка стала віцэ-міс на конкурсе “Міс Беларусь” сярод інвалідаў па слыху

Кацярына Парусава з Оршы заваявала тытул віцэ-міс і званне “Міс Чароўнасць” на конкурсе “Міс Беларусь” сярод інвалідаў па слыху, які адбыўся ў Гомелі.

У ім удзельнічалі 7 дзяўчат з Мінска, Гомеля, Рэчыцы, Оршы і Бабруйска. Яны выконвалі песні на мове жэстаў, танцавалі, дэфіліравалі ў эстрадных касцюмах і купальніках. Пераможцай гэтага конкурсу стала мінчанка Ілона Ярмолік. Падарункам ёй стаў набор касметыкі і бытавая тэхніка. Ілона прадставіць нашу краіну на міжнародным конкурсе прыгажосці "Міс Еўропа" сярод інвалідаў па слыху (Miss Deaf Europe 2009).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ