У віцебскага актывіста БХД канфіскавалі ўлёткі з вытрымкамі з Канстытуцыі

Напярэдадні, у Дзень Канстутыцыі, віцебскі актывіст ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Канстанцін Іваноў каля ўнівермага распаўсюджваў улёткі з вытрымкамі з Асноўнага закона краіны. Ахрана крамы затрымала яго і перадала міліцыі.У Чыгуначным РАУС хлопец правёў дзве гадзіны. На яго склалі пратакол аб канфіскацыі некалькіх дзесяткаў улётак. Актывіст падаў скаргу на “незаконнае ўтрыманне ў РАУС”, паведамляе прэс-служба аргкамітэта партыі БХД.

Ва ўлётках пералічаліся артыкулы, якія гарантуюць грамадзянам правы на атрыманне праўдзівай інфармацыі, на свабоду сходаў і вольнае выказванне палітычных меркаванняў і прыводзіліся прыклады таго, як гэтыя правы парушаюцца ў Беларусі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ