Грамадскасць Браслава – супраць новабудоўлі на гарадзішчы

Замест таго, каб прыстойна ўтрымліваць гарадзішча “Замкавая гара”, Браслаўскія ўлады абмяркоўваюць ідэю будаўніцтва на гарадзішчы драўлянага замка, паведамляе інфармацыйны партал westki.info.

Браслаўская Замкавая Гара – асноўны экскурсійны аб’ект горада. Тут яшчэ ў VIII – ІХ стст. узнікла латгальскае паселішча, якое ў ХІ ст. было заменена на магутную памежную крэпасць Полацкага княства. У перыяд Вялікага княства Літоўскага на гарадзішчы знаходзіўся драўляны абарончы замак, які з’яўляўся і грамадска-палітычным цэнтрам Браслаўскага павета.
Ніякіх гістарычных падстаў для аднаўлення замка не існуе, лічаць мясцовыя краязнаўцы, а будаўнічыя працы нанясуць шкоду рэальнаму гістарычнаму помніку.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць