Міліцыянеры выратавалі бабулю, якая какетнічала са смерцю

Віцебскія міліцыянеры і выратавальнікі на днях знялі з вакна на трэцім паверсе 63-гадовую бабулю, якая пагражала скочыць уніз.Выратавальнікаў, міліцыю і медыкаў выклікалі суседзі, якія ўбачылі, што патэнцыйная самазабойца сядзіць на карнізе. Дапамога падаспела хутка, аднак паўплываць на пенсіянерку было цяжка. Бабуля зачыніла ўваходныя дзверы сваёй кватэры, цёпла апранулася і нават ўзброілася сякерай. Пакуль рыхтавалася санкцыя на пранікненне ў прыватнае жыллё, жанчына сядзела на падваконні і лаялася з міліцыянерамі.

Зняць яе з дапамогай лесвіцы не атрымалася – бабка ўсчала лямант і парывалася скокнуць на зямлю, дакладней, на асфальт. Не ўдалося і ўзламаць дзверы: пачуўшы шум, гаспадыня пагрозліва звесілася праз карніз. Тады выратавальнікі пайшлі на хітрасць – патэлеванавалі ёй на хатні. Жанчына пайшла браць слухаўку, і ў гэты момант міліцыя ўзламалі дзверы. Бабка і тут паказала нораў ды спрыт – з разбегу запрыгнула на падаконнік. На шчасце, яе ў апошняе імгненне паспеў схапіць за ногі адзін з міліцыянераў.

Жанчына жыла ў кватэры адна, і, як распавялі суседзі, звычайна паводзіла сябе мірна. Зараз яна праходзіць лячэнне ў псіхіятра.

Паводле газеты "Народнае слова".


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць