У Тыдзень лесу можна будзе ствараць алеі

21 сакавіка ўвесь свет будзе адзначаць Міжнародны дзень лесу, але на Віцебшчыне Тыдзень лесу пройдзе 18-24 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў Віцебскім вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Сёлета акцыя пройдзе пад дэвізам “Пасадзі сваё дрэва ў Год роднай зямлі” (летась дрэвы саджалі пад слоган “Новыя лясы – нашчадкам у спадчыну”). Узяць удзел у Тыдні лесу мае магчымасць кожны, а калектыўную заяўку можна зрабіць па тэлефоне ў Віцебску 24-17-64.

Падчас акцыі найчасцей саджаюць хваёвыя пароды дрэваў, а таксама вольху і бярозу. Можна таксама закласці сваю алею, прысвяціўшы яе, напрыклад, каханай жанчыне (каханаму мужчыне), жонцы (мужу) ці якой вядомай асобе.

На прапанову карэспандэнта ННВ стварыць пад Віцебскам прысаду Крызісу, абсадзіўшы яе маладзенькімі дубочкамі, арганізатары толькі пасмяяліся. А дарма…


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць