У Полацку збіраюць подпісы за знос помнікаў Леніну

У Полацку па ініцыятыве ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” сабрана больш за сто подпісаў за знос двух помнікаў Леніну.Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, прыхільнікі гэтай ініцыятывы не патрабуюць ліквідацыі помнікаў, адзін з якіх з’яўляецца працай вядомага скульптара Адрэя Бембеля. На іх думку, помнікі трэба дэмантаваць і аддаць у які-небудзь музей.

У дзень нараджэння Леніна, 22 красавіка, актывісты плануюць правесці пікет “Полацк без Леніна” і перадаць сабраныя подпісы старшыні гарвыканкама Уладзіміру Тачыле.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ