У Віцебску будзе квартал Шагала

У гістарычнай частцы Віцебска – на вуліцы Пакроўскай і яе ваколіцах – з’явіцца квартал Марка Шагала. Праект коштам каля 200 мільёнаў долараў быў прадстаўлены гэтымі днямі на міжнародным форуме “Інвестыцыйныя ініцыятывы Віцебскай вобласці”.Па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца гэты праект ажыццяўляе заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін. Квартал славутага мастака будзе займаць плошчу 50 гектараў.

Па задуме архітэктара, праект будзе рэалізоўвацца ў тры чаргі. Першая стадыя прадугледжвае аднаўленне вуліцы Пакроўскай у стылі пачатка ХХ стагоддзя, калі тут жыла сям’я мастака. Побач з домам-музеем М.Шагала з’явяцца сувенірныя крамы і невялікі гатэль. На другой і трэцяй стадыях тут павінны адчыніцца крамы, кавярня, Цэнтр сучаснага мастацтва з выставачным залам і мастацкай школай, паведамляе БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць