У Дуброўне вырабляюць лялек-беларусачак

У Дуброўне праходзіць раённы конкурс «Лялька-беларусачка «Дубравушка», прысвечаны Году роднай зямлі.Як распавяла майстар Дубровенскага раённага Дома рамёстваў Клаўдзія Гарэлікава, у конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя, незалежна ад узроста і прафесіі. Народным умельцам прадстаўляецца поўная свабода фантазіі: лялька можа быць любых памераў і з самых розных матэрыялаў – гліны, саломкі, тканіны, нітак і інш. Яе сацыяльны статус таксама можа быць якім заўгодна – паненка, сялянка, гараджанка, мяшчанка, князёўна... “Галоўнае, каб лялька была выканана з улікам нацыянальнага каларыту і апранута ў традыцыйны беларускі строй. Калі гэта прыгажуня-фарсіха будзе мець некалькі камплектаў адзення, дык і зусім цудоўна”, – кажа К.Гарэлікава.

Працы на конкурс прымаюцца да 1 чэрвеня, дасылаць іх трэба ў метадычны цэнтр Дубровенскага раённага Дома культуры. Затым лялькі-беларусачкі будуць прэзентаваны на двух выставах: падчас раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Праменьчык» і на сёлетнім міжнародным фестывалі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Аўтары лепшых лялек атрымаюць дыпломы і спецыяльныя прызы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ