У Віцебску на Дзень Волі затрымалі трох чалавек

У Віцебску сёння на плошчы Свабоды затрымалі трох чалавек - сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку і ягоных аднадумцаў Ігара Базарава і Валерыя Аляксандрава. Яны ішлі па цэнтры горада, трымаючы ў руках тры бел-чырвона-белых сцяга.

Зараз затрыманыя знаходзяцца ў Кастрычніцкім РАУС Віцебска.

Чытайце яшчэ